Зацверджаны склад аргкамітэта па святкаванні 75-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

16 октября 2018

Навіна апошняй гадзіны. Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб зацвярджэнні складу Рэспубліканскага аргкамітэта па святкаванні 75-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Узначаліў аргкамітэт прэм'ер-міністр Сяргей Румас. У склад увайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых дзяржорганаў, СМІ, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Саюза моладзі, Федэрацыі прафсаюзаў, ДТСААФ і Саюза афіцэраў. Мерапрыемствы да юбілейнай гадавіны будуць накіраваныя на паляпшэнне ўмоў жыцця ветэранаў, рамонт і добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў.