Зацверджаны новы пералік вучэбных прадметаў, якія будуць здаваць школьнікі

25 июля 2014

Міністэрства адукацыі зацвердзіла новы пералік вучэбных прадметаў, якія будуць здаваць школьнікі. Ужо летам будучага года выпускнікам 9-га класа трэба будзе здаць усяго тры абавязковыя экзамены: матэматыка, беларуская і руская мовы. Іспыт па гісторыі Беларусі пасля заканчэння базавай школы адменены. Яго прыйдзецца здаваць выпускнікам ужо 11-х класаў. Плюс яшчэ тры прадметы: матэматыка, замежная мова, а таксама руская або беларуская мова (на выбар). Вучням творчых класаў пасля заканчэння школы да асноўнага спісу прадметаў дадасца таксама экзамен па профільным прадмеце.