Савет Міністраў зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён на святы ў новым годзе. Так, на праваслаўнае Раство адпачываць беларусы будуць чатыры дні. Рабочы дзень з пятніцы, 8 студзеня, пераносіцца на суботу, 16-га. А рабочы дзень з панядзелка, 7 сакавіка, на суботу, 5-га.
З улікам спецыфікі вытворчасці арганізацыі могуць ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.













