Статут ААН упершыню выдадзены на беларускай мове

26 июня 2020
Статут ААН зараз і на беларускай мове.

Гэта першае ў гісторыі нашай суверэннай дзяржавы беларускамоўнае выданне асноватворнага дакумента ААН

Прэзентацыя статуту адбылася сёння ў Мінску на мерапрыемстве з нагоды 75-годдзя падпісання дакумента. На цырымоніі, арганізаванай МЗС, прысутнічалі  Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі, паслы  і іншыя прадстаўнікі замежных дыпведамстваў. У супрацоўніцтве нашай дзяржавы з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый  мноства прыярытэтных кірункаў.

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі: "Ініцыятыў, на мой погляд, досыць высунуў і беларускі бок, на жаль, каранавірусная пандэмія трохі спыніла працу над гэтымі ініцыятывамі. Але нам важна і далей дабівацца рэалізацыі гэтых ініцыятыў - гэта і гандаль людзьмі, як вы ведаеце, і пояс лічбавага добрасуседства, наша прапанова аб неразмяшчэнні і невытворчасці ракет сярэдняй і меншай далёкасці і шмат іншых.  Трэба думаць, як нам у перспектыве справіцца". 

Беларускамоўны Статут ААН перадалі ў Нацбібліятэку

Адзін з экзэмпляраў беларускамоўнага Статуту ААН быў урачыста перададзены Уладзімірам Макеем і Пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі  Іаанай Казана-Вішнявецкі дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі. Міністр замежных спраў падкрэсліў, што гэта выданне Статуту ААН  будзе садзейнічаць забеспячэнню пераемнасці пакаленняў і гістарычнай памяці аб укладзе Беларусі ва ўстанаўленне міжнароднага міру.