Устаноўлены медаль "75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў"

2 апреля 2019

У Беларусі рыхтуюцца адзначыць гадавіну вызвалення ад нашэсця гітлераўскай Германіі. У сувязі з гэтым устаноўлены юбілейны медаль "75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Адпаведны ўказ Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння. Медалём узнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні канцлагераў, турмаў і гета.