Паспяхова завяршыліся выпрабаванні айчыннай зенітнай кіраванай ракеты

1 марта 2020
Аб ахоўным патэнцыяле ў прамым сэнсе слова. На тыдні паспяхова завяршыліся першыя лётныя выпрабаванні айчыннай зенітнай кіраванай ракеты. Баявы снарад прызначаны для ЗРК "Бук". Гэта легендарны, яшчэ савецкі зенітна-ракетны комплекс. Але ў беларускім выкананні ад савецкага ў ім  хіба што назва. Усё астатняе - нашы ноу-хау.

Саму ўстаноўку прэзентавалі яшчэ летась  на выставе ўзбраенняў "Мілекс" яна стала сапраўднай падзеяй. Там жа выставілі макет ракеты. І вось зараз можна сказаць: Беларусі застаўся ўсяго адзін крок да ўступлення ў клуб дзяржаў, якія выпускаюць уласныя ракеты для ЗРК.

Поўная лакалізацыя вытворчасці будзе азначаць: нашы вайскоўцы змогуць вырашаць амаль увесь спектр задач па абароне паветранай прасторы краіны. І не залежаць ад замежных пастаўшчыкоў такога ўзбраення. Яўген Горын назіраў за першым палётам навінкі ваенпраму(відэа).