Паспяхова складваецца ўзаемадзеянне Следчых камітэтаў Беларусі і Расіі

11 сентября 2015

Адзін з прыкладаў - праект па ідэнтыфікацыі асобы. Па генатыпе злачынца можна будзе даведацца, адкуль ён родам. Банк звестак дазволіць вызначыць расу і паходжанне чалавека. Вось менавіта пра агульныя інтарэсы гаварылі сёння ў Мінску кіраўнікі Следчых камітэтаў дзвюх краін Валянцін Шаеў і Аляксандр Бастрыкін. Яны падпісалі праграму супрацоўніцтва на найбліжэйшыя некалькі гадоў.

Сёння кіраўнікі Следчых камітэтаў Беларусі і Расіі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое прайшло ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна". Тут 150 маладых следчых прысягнулі на вернасць Радзіме.

Пазней у музеі пад адкрытым небам прайшла яшчэ адна важная падзея. На "Лініі Сталіна" быў адкрыты помнік Герою Савецкага Саюза, маршалу Перамогі Георгію Жукаву.

У праграме супрацоўніцтва правядзенне першага сумеснага пасяджэння калегіі Следчых камітэтаў, а таксама стварэнне міжнароднай ветэранскай арганізацыі.