Паспяхова рэалізоўваць праекты навучаць у першай школе краўдфандынга

16 марта 2016

Паспяхова рэалізоўваць уласныя праекты навучаць у першай школе краўдфандынга «Вулей ідэй», што адкрылася ў БДУ. Краўдфандынг або калектыўнае фінансаванне ідэй праз Інтэрнэт зараз развіваецца па ўсім свеце і дапамагае ажыццявіць цікавыя задумкі ў розных сферах. Падчас заняткаў студэнты даведаюцца, як запусціць свой праект на спецыяльнай пляцоўцы, знайсці спонсарскую дапамогу, а таксама праводзіць маркетынгавыя даследаванні і правільна разлічваць бюджэт. Навучанне праходзіць у інтэрактыўнай форме.

Навучанне ў школе доўжыцца тры месяцы. Па выніках заняткаў студэнты прадэманструюць гатовыя праекты на беларускіх краўдпляцоўках.