Паслугі фіксаванай тэлефоннай сувязі і пошты выключаныя са сферы натуральных манаполій

1 декабря 2019
Больш не манапалісты! Паслугі фіксаванай тэлефоннай сувязі і пошты выключаныя са сферы натуральных манаполій. Мэта - зрабіць рынак больш канкурэнтным і даць магчымасць прыходу новых юрыдычных асоб туда, дзе гэта магчыма. Зараз актыўна развіваецца мабільная сувязь, інтэрнэт, розныя арганізацыі прапануюць кур'ерскія паслугі. У спажыўцоў з'яўляецца выбар. Навацыі прапісаныя ў змяненнях да закону "Аб натуральных манаполіях". Зараз на тэлефонную сувязь і пошту не будзе прамога коштавага рэгулявання. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю спадзяюцца, што дзейнасць кампаній на гэтым рынку будзе больш празрыстай. Упершыню ўводзіцца практыка публічных слуханняў падчас устанаўлення або змены тарыфаў.

Таксама МАРГ пры выяўленні прыкмет парушэнняў можа выдаваць суб'ектам гаспадарання натуральных манаполій і дзяржорганам папярэджанні, каб без штрафаў даць шанец. Змяненні ў закон уступяць у сілу ў маі наступнага года.