Паскораная інфарматызацыя краіны

28 Красавіка 2014
Сёння ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі прайшла калегія па выніках першага квартала працы ведамства. У працы калегіі прынялі ўдзел прэм'ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч і памочнік Прэзідэнта Беларусі Усевалад Янчэўскі.

Галоўнай тэмай абмеркавання стала новая роля Міністэрства ў рашэнні задачы паскоранай інфарматызацыі краіны. Прэм'ер-міністр акцэнтаваў увагу кіраўніцтва Мінсувязі на неабходнасці развіцця паслуг у ІТ-сферы, а таксама лакалізацыі вытворчасці абсталявання для патрэб інфарматызацыі. Асабліва Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў новую актыўную ролю, якую павінна іграць міністэрства ў інфарматызацыі па ўсіх кірунках - ад адукацыі і медыцыны да прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Фактычна яно павінна стаць своеасаблівым штабам інфарматызацыі.


Памочнік Прэзідэнта Усевалад Янчэўскі адзначыў, што ў інфарматызацыі няма сэнсу шукаць сваіх асаблівых шляхоў. Неабходна, першым чынам, абапірацца на сусветны досвед, улічваць дасягненні і памылкі тых, хто пайшоў гэтым шляхам раней за нас. У гэтай сувязі новая стратэгія інфарматызацыі павінна выйсці за вузкія ведамасныя рамкі, ахапіць усю сферу інфармацыйных тэхналогій і лічбавай эканомікі, улічыць вопыт найболей прасунутых краін, такіх як ЗША, Паўднёвая Карэя, Сінгапур і Ізраіль. Пры гэтым, як падкрэсліў памочнік Прэзідэнта, абмеркаванне новай стратэгіі неабходна зрабіць максімальна адкрытым, прыцягнуць да яго як мага шырэйшае кола ўдзельнікаў - не толькі чыноўнікаў, але і прадпрымальнікаў з ІТ-сектара, навукоўцаў і экспертаў - як айчынных, так і замежных.