Узмацніць адказнасць за педафілію прапанавалі беларускія дэпутаты

4 декабря 2013

Зараз распрацаваны законапраект, які ў Крымінальным кодэксе РБ прадугледжвае асобныя папраўкі па адказнасці для бацькоў і педагогаў, якія схілілі дзяцей да сексуальных адносін.


Акрамя таго, паступіла прапанова ўзмацніць адказнасць за ўтрыманне наркапрытонаў. Прапаноўваецца аднесці гэтае злачынства да катэгорыі асоба цяжкіх, а таксама прапісаць у законе, што ўтрыманне наркапрытона - гэта прадастаўленне памяшкання не толькі для ўжывання наркотыкаў, але і для іх вырабу.