Пайшла з жыцця Элеанора Язерская

17 мая 2014

Сёння стала вядома - пайшла з жыцця Элеанора Язерская. Актрыса, адна з самых экстравагантных жанчын беларускага музычнага бамонду, якая доўгія гады адпрацавала на Беларускім тэлебачанні. Элеанора Язерская нарадзілася 8 ліпеня 1946 года. Родапачынальніца аўтарскіх тэлепраграм, яна заўсёды адмаўлялася ад клішэ свецкая львіца. На чацвёртым курсе кансерваторыі яна ўжо чытала лекцыі па гісторыі еўрапейскай музыкі. Менавіта тады яе з папулярнымі маналогамі перад спектаклямі і запрасілі ў Вялікі тэатр, каб павысіць запаўняльнасць залы. Пасля Элеанора гэта з поспехам рабіла і ў філармоніі. А яшчэ давала план у складзе канцэртна-лекцыйных брыгад.


Элеанора Язерская знялася ў фільмах Белае адзенне, Эскіз на маніторы, а таксама ў эпізадычнай ролі ў фільме Дунечка. Папярэдняя прычына смерці - сардэчная недастатковасць.