Сышоў з жыцця Валерый Шкаруба

19 ноября 2020

Сумная навіна сёння прыйшла са свету мастацтва. Не стала беларускага мастака Валерыя Шкарубы. Мастак памёр у 4 раніцы ў адной з мінскіх бальніц. Яму было 62 гады. Да дня нараджэння не дажыў меней за месяц. Ён нарадзіўся ў Барысаве. Пачаў маляваць у 4 гады. У 1981-м Валерый Шкаруба скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Член Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат Дзяржпрэміі. Яго работы знаходзяцца ў дзясятках музейных збораў. А ў родным Барысаве 5 гадоў назад адкрылі галерэю Валерыя Шкарубы.