Сумная навіна прыйшла сёння. На 92-м годзе пайшоў з жыцця пісьменнік, лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі Аляксандр Савіцкі. Жывая легенда беларускай прозы і публіцыстыкі, больш як шэсць дзясяткаў гадоў ён прысвяціў літаратуры і стварыў каля 30-ці кніг. Большасць з іх - дакументальныя, аповесці аб вайне. Аўтар пісаў пра тое, што бачыў сам, за што змагаўся - з першых дзён Вялікай Айчыннай ён ваяваў на фронце, вызваляў Літву і Польшчу, дайшоў да Берліна, быў тройчы паранены. Развітанне з пісьменнікам адбудзецца ў гэтую суботу, 10 кастрычніка.
Пайшоў з жыцця пісьменнік, лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі Аляксандр Савіцкі
6 октября 2015













