Гэтай раніцай прыйшла яшчэ адна сумная навіна. Сёння не стала народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Яму было 97 гадоў. За сваё доўгае жыццё ён напісаў тысячы карцін, працуючы ў майстэрні амаль штодня. Палотны Леаніда Шчамялёва папаўняюць зборы як музейных, так і прыватных калекцый па ўсім свеце, а ў Францыі, пад Парыжам, ёсць галерэя з яго творамі. За цыкл палотнаў "Край мой, Міншчына", "Ліставей", "Навальніца. 22 чэрвеня", "Лета", "Льны івянецкія" ён удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР. У сувязі са смерцю Леаніда Шчамялёва тэлеканал "Беларусь 3" мяняе сетку вяшчання. Сёння ў 22:55 выйдзе ў эфір праграма, прысвечаная народнаму мастаку Беларусі.
Памёр народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў
14 января 2021













