Сумная навіна прыйшла з Расіі. Сёння не стала вялікага акцёра - Васіля Ланавога. Народнаму артысту СССР было 87 гадоў. У пачатку студзеня ў яго дыягнаставалі каранавірус, ад якога акцёр так і не паправіўся. Ураджэнец Масквы вядомы шырокай публіцы ролямі ў фільмах "Пунсовыя ветразі", "Афіцэры", "Вайна і мір", "Сямнаццаць імгненняў вясны", "Ганна Карэніна". Васіль Ланавой быў запатрабаваны не толькі ў кіно, але і ў тэатра Вахтангава, якому быў верны з 1957 года. Кар'ера Ланавога звязана і з нашай краінай - ён здымаўся ў карціне "Сустрэча на далёкім мерыдыяне", якая была створана ў калабарацыі з "Беларусьфільмам".
Васіль Сямёнавіч быў госцем Мінскага кінафестывалю "Лістапад". У 2008 годзе ўдастоены спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве".
Пайшоў з жыцця народны артыст СССР Васіль Ланавой
29 января 2021













