Пайшоў з жыцця Анатоль Капскі

22 сентября 2018

Сумная навіна прыйшла сёння з Барысава. На 53 годзе жыцця раптоўна памёр старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі. З яго імем звязаны самыя гучныя перамогі і поспехі жоўта-сініх. Менавіта ён быў адным з ініцыятараў адраджэння барысаўскай каманды ў 1996 годзе. За 21 год свайго існавання БАТЭ заваяваў 14 чэмпіёнскіх тытулаў. А таксама тройчы перамагаў у Кубку Беларусі і сем разоў у Суперкубку. У 2008 годзе БАТЭ ўпершыню прабіўся ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. З тых часоў барысаўчане практычна кожны сезон дораць беларусам еўракубкавую восень.

Сэрца Анатоля Капскага перастала біцца сёння ў 11:00. Нагадаем, у 20-гадовым узросце ў Капского выявілі рак. Першы курс хіміятэрапіі прайшоў у 1987 годзе. У 99-м здарыўся рэцыдыў. Капскаму давялося прайсці 8 курсаў хіміятэрапіі за мяжой. У студзені 2013 у Вільнюсе перанёс найскладанейшую аперацыю на сэрцы, пасля якой знаходзіўся ў трохдзённай коме.

Матч 24-га тура чэмпіянату краіны па футболе "Тарпеда-Мінск" - БАТЭ, які павінен быў адбыцца 24 верасня, адменены ў сувязі з гэтай сумнай падзеяй. Сёння матчы чэмпіянату краіны пачнуцца з хвіліны маўчання. Белтэлерадыёкампанія прыносіць спачуванні родным і блізкім Анатоля Капскага.