Лістоўкі, фарба на будынках, палотны тканіны і, вядома, перавернутыя ўрны, разабраная плітка, перакуленыя банеры. Урон для Мінска з пачатку несанкцыянаваных акцый склаў больш як 750 тысяч рублёў. У выхадныя пасля так званых мірных пратэстаў лічба расце больш імкліва. Сюды ўключана аднаўленне элементаў інфраструктуры, ліквідацыя несанкцыянаваных надпісаў на фасадах і на іншых элементах. Акрамя таго, пасля выхадных у 1,5 раза павялічваецца аб'ём уборкі і вывазу смецця. У дзень задзейнічана больш за тысячу працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і больш як 80 адзінак тэхнікі.
Парушальнікаў правапарадку прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці. Яны абавязаныя аплаціць штраф і пакрыць матэрыяльны ўрон за свае супрацьпраўныя дзеянні.
Урон для Мінска ад несанкцыянаваных акцый склаў больш як 750 тысяч рублёў
16 сентября 2020













