Узровень вады ў Прыпяці ў Мазырскім раёне знізіўся амаль на паўметра

7 апреля 2013

Зараз ён складае прыкладна 5 метраў. Але ўсё ж для Мазыра гэта небяспечна высокі ўзровень. Пакуль вада тут прыйшла ў асноўным у дачныя пасёлкі. Паводле  прагнозаў сіноптыкаў, цяперашні спад Прыпяці тут  усяго толькі зацішша перад бурай.  У найбліжэйшыя дні рака зноў пачне наступленне  на Мазырскі раён. 


(Віктар Дадзько, начальнік Мазырскага міжраённага гідраметэацэнтра) 


Мясцовыя ўлады да наступстваў стыхіі гатовыя - у населеныя пункты, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі,  завозяць запасы харчавання,  плаўсродкі і неабходныя будаўнічыя матэрыялы.  Распрацаваны план эвакуацыі.