Узровень вады ў Прыпяці наблізіўся да небяспечнага значэння

4 апреля 2013
У Гомельскай вобласці магчымы падтапленні  падворкаў і гаспадарчых пабудоў  Петрыкава, Петрыкаўскага і Лельчыцкага раёнаў. Больш за 200 падворкаў і дачных дамоў ужо падтоплены ў Жыткавіцкім і Мазырскім раёнах. Уздым вады адзначаецца на ўсіх рэках вобласці. У зоне падтаплення  могуць апынуцца і 10 населеных пунктаў Мінскай вобласці. Павышэнне тэмпературы да 15-18 градусаў у найбліжэйшыя  дні паскорыць развіццё разводдзя. Акрамя таго, па ўсёй рэспубліцы прагназуецца мокры снег і дождж.