Урокі па вядзенні ўласнага блога даюць школьнікам Мінска

4 октября 2019

Школа блогераў працуе ў Мінску. Праект дапамагае школьнікам і студэнтам даведацца, як запусціць асабістую старонку, правільна вызначыць тэму і пісаць цікавыя тэксты.

Майстэрству стварэння кантэнту ў сацыяльных сетках вучаць два разы на тыдзень. Акрамя лекцый па тэорыі прадугледжаны і практычныя заняткі. Напрыклад, здымкі відэаматэрыялаў.

Курс працягнецца да канца навучальнага года. Пасля студэнты атрымаюць сертыфікаты. Магчыма, для многіх маладых людзей такое хобі можа стаць і сапраўднай прафесіяй.