У беларускіх школах будуць распавядаць дзецям пра матэрыяльны бок жыцця. Аб гэтым сёння заявіла кіраўніцтва Міністэрства адукацыі, наведаўшы адзін з такіх заняткаў. Акрамя таго, на ім прысутнічаў і кіраўнік ведамства па падатках і зборах Беларусі. Школьнікам у казачнай форме распавядалі навошта краіне патрэбныя падатковыя плацяжы, і чаму кожны дарослы павінен быць свядомым падаткаплацельшчыкам. Педагогі ўпэўненыя, што такія веды дапамогуць дзецям у будучыні правільна распараджацца фінансамі і пісьменна планаваць расходы. Сёлета ў Беларусі рэалізуюць новы падыход па абслугоўванні падаткаплацельшчыкаў. Апроч стварэння больш камфортных умоў для грамадзян, у падатковых інспекцыях з'явяцца і спецыяльныя дзіцячыя зоны. Пілотны праект рэалізуюць ужо сёлета.
Урокі фінансавай пісьменнасці - у якасці факультатываў
5 мая 2016













