Урок памяці сёння прэзентавалі ў выставачным комплексе "БелЭкспа"

28 апреля 2015

Дзіцячы музычны тэатр прапанаваў спектакль-элегію, прысвечаную маленькім ахвярам вайны, з донарскага канцэнтрацыйнага лагера "Чырвоны бераг". Мовай вакалу, харэаграфіі і акцёрскага майстэрства артысты распавялі пра трагічны лёс дзяцей. Напярэдадні 9 Мая відэаверсія дабрачыннага праекта з’явіцца ва ўсіх школах краіны.

Паводле традыцыі, у знак памяці загінуўшых дзяцей пасля выступлення ўсе ўдзельнікі прэзентацыі адпусцілі ў неба белыя паветраныя шары.