Урок беларускай мовы для кітайскай моладзі правялі ў Беларускім тэхналагічным універсітэце

19 июля 2018

На заняткі запрасілі студэнтаў з Кітая, якія прыехалі ў нашу сталіцу па праграме абмену. За некалькі гадзін замежныя госці вывучылі найбольш папулярныя беларускія словы і пазнаёміліся з нашымі традыцыямі. А фіналам заняткаў стаў карагод пад беларускую "Купалінку".

20 студэнтаў з Кітая прабудуць ў сталіцы яшчэ некалькі дзён. У праграме і наведванне тэатра.