Дзясяткі абясточаных населеных пунктаў і разбураных дамоў - наступствы моцнага ўрагану ліквідуюць у Брэсцкім, Маларыцкім і Кобрынскім раёнах. Вецер ламаў дрэвы, зрываў дахі. Паводле слоў спецыялістаў, шкоду прыйдзецца падлічваць некалькі дзён. Наша здымачная група пабывала на месцы стыхіі.














