Спрошчаны рэжым на літоўскай і латвійскай граніцах

1 ноября 2019
Сёння і заўтра частка беларускіх пунктаў пропуску на літоўскай і латвійскай граніцах працуе ў спрошчаным рэжыме. Зроблена гэта для таго, каб жыхары прыгранічнай тэрыторыі змаглі наведаць могілкі ў Дзень усіх святых і Дзень памінання нябожчыкаў. 

Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, усе людзі, якія перасяклі мяжу па спрошчаным рэжыме, павінны будуць прад'явіць пашпарт з візай сумежнай дзяржавы і дакумент, які пацвярджае пражыванне на прыгранічнай тэрыторыі. У дарогу дазваляецца браць з сабой толькі рэчы для асабістага карыстання. Больш падрабязна азнаёміцца з пералікам дазволенага для перамяшчэння багажу, а таксама з працай пунктаў пропуску можна на сайце пагранічнага ведамства.