Ужыванне алкаголю ў Мінскай вобласці за апошнія пяць гадоў знізілася амаль на трэць

4 февраля 2016

Такія звесткі на сённяшнім пасяджэнні аблвыканкама прывяла начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Наталля Баярская.

Таксама значна знізілася і колькасць злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення - больш як на 40%. Дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам нецвярозых вадзіцеляў стала напалову менш.

Наталля Баярская, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама: "На сённяшні дзень асноўны акцэнт будзе зроблены на прафілактыку з насельніцтвам. Гэта гутаркі, тэматычныя сталы, арыентацыя моладзі на здаровы лад жыцця. Нацыянальнай акадэміяй навук у студзені 2015 года распрацавана стратэгія па ўкараненні ў грамадстве адмовы ад алкаголю".

Нагадаем, за з'яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.