Унікальны аперацыйны блок адкрылі сёння ў сталічнай 10-й клініцы

15 октября 2019

Там размясціліся 17 залаў, сярод іх 9 для мікрахірургіі. Сучаснае абсталяванне (дарэчы, на 80 % беларускай вытворчасці)  дапаможа на больш высокім узроўні выконваць складаныя аперацыі, напрыклад, па трансплантацыі рагавіцы. Многім медыцынскім апаратам няма аналагаў у іншых бальніцах. Гэта высокадакладныя лазеры, а таксама хірургічныя мікраскопы з відэасістэмай. 

У 10-й сталічнай бальніцы штогод праводзяць каля 20  тысяч аперацый, і кожную другую з іх выконваюць менавіта афтальмолагі.