Унікальны дзіцячы трэнажор распрацавалі ў Беларусі

3 марта 2016

65 мільёнаў беларускіх рублёў - кошт доследнага ўзору дзіцячага трэнажора беларускай вытворчасці. Унікальнасць канструкцыі - кампактнасць: 7 модуляў для работы практычна ўсіх груп мышцаў аб'ядноўвае адзін комплекс. І для яго ўсталёўкі трэба ўсяго 14 квадратных метраў. Займацца на трэнажоры можна з шасці гадоў, прычым вертыкальная восевая нагрузка на пазваночнік выключаная. Прэзентацыя комплексу "Васілёк" прайшла сёння ў Палацы барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя.

Дзяніс Піскуноў, дырэктар кіруючай кампаніі "ПрамЭнергаБаланс": "Наступнай у нас плануецца лінейка дарослых трэнажораў, а ў канцы года мы плануем выпусціць лінію прафесійных трэнажораў прэміум-класа. Падпісалі дамову аб супрацоўніцтве з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам і плануем сумесна распрацаваць унікальныя трэнажоры з бесправаднымі датчыкамі, якія будуць аналізаваць тую або іншую ступень загрузкі мышцаў".

Наталля Качанава, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "У нас сёння ёсць кафедра, і гэта не закаснелая структура: Міністэрства спорту, Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя павінны працаваць сумесна ў гэтых усіх пытаннях, у прыватнасці, падрыхтоўкі кадраў. Бо адна рэч мець трэнажор, а другая - павінны быць спецыялісты і медыкі, якія могуць разлічыць нейкую нагрузку для дзіцяці".

Беларускія трэнажоры ў канцы сакавіка будуць прадэманстраваныя на выставе ў Маскве, а ў пачатку красавіка аб іх заявяць на міжнародным форуме ў Кёльне.