Рухавік ад "жыгулёў", глушыцель ад матацыкла, а кабіна наогул ад трактара. Каваль са Шчучынскага раёна сабраў унікальны аўтамабіль-канструктар. Асаблівую ўвагу надаў выгляду. Храміраваныя дэталі выкарыстаў ад рарытэтных аўто. Не забыў майстар і пра функцыянальнасць. Аўтамабіль-трактар здольны не толькі з ветрыкам пракаціць па магістралі, але і ўзараць поле і нават пасадзіць бульбу. У супрацоўнікаў ДАІ да якасці зборкі няма прэтэнзій. Тэхніку зарэгістравалі і выдалі ўласны нумарны знак. Цюнінгаваная тэхніка ўжо пабывала на шматлікіх аўтафестывалях краіны, дзе станавілася фішкай праграмы.
Армен Васільян, каваль: "Гаспадарка ёсць, нібы па гаспадарцы памочнік такі патрэбен. Ну, і мне ідэя пайшла зрабіць трактар. Таму што купіць трактар задорага, думаю. Два гады… Сам без памочнікаў… Купляў усё што ў магазіне, што на рынку, што ў калгасе".
Каваль працягне выпускаць арыгінальную тэхніку. Сёння амаль гатовы яшчэ адзін самаробны агрэгат. Новы міні-трактар прызначаны выключна для працы на зямлі.
Унікальны аўтамабіль-канструктар сабраў каваль са Шчучынскага раёна
20 апреля 2020













