Унікальныя паштовыя маркі сёння прэзентавалі ў Мінску

22 августа 2014

На новых паштовых знаках намаляваныя рэдкія віды кветак з калекцыі батанічнага саду. Гэтыя маркі стануць сапраўдным падарункам для філатэлістаў - тыраж кожнай абмежаваны: усяго 48 тысяч экземпляраў. На паштовых знаках - вынік шматгадовай працы навукоўцаў Акадэміі навук: новыя віды раслін і кветак, якія вывелі беларускія батанікі. Напрыклад, кветка, якая так і завецца Півоня памяці Гагарына. Адправіць па пошце новыя маркі беларусы змогуць ужо заўтра - іх будуць прадаваць ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі. Кошт кветкавай маркі, нягледзячы на тое, што калекцыя лімітаваная, не будзе перавышаць 10 тысяч рублёў.