Унікальныя фотаздымкі тэлеграфнага агенцтва БелТА прэзентуюць у Маскве

12 ноября 2018

У Культурным цэнтры пасольства Беларусі адкрылася выстава "Імгненні стагоддзя". Тут сабраная фотагісторыя нашай краіны: яшчэ чорна-белы стадыён "Дынама" 1960-ых, адкрыццё ў 1971-ым мемарыяла "Брэсцкая крэпасць-герой", візіт у Мінск Фідэля Кастра ў 1972-ім. Паказана і сучасная гісторыя: першы самалёт "Белавія" з нацыянальным арнаментам, будаўніцтва Беларускай АЭС, золата нашых біятланістак на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане.

Выстава "Імгненні стагоддзя" ўжо праехала ўсю Беларусь. Да канца года яе можна будзе ўбачыць у Маскве, а пасля экспазіцыю чакае Ерэван.