Унікальную аперацыю правялі хірургі Мінскай абласной клінічнай бальніцы

8 ноября 2016

Унікальную аперацыю па выдаленні пухліны мозгу правялі хірургі Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Краніятамія ці трапанацыя чэрапу, пакуль пацыент у свядомасці. На працягу васьмі гадзін хворы не проста назіраў за работай медыкаў, але і выконваў іх каманды.

Навошта ўрачы пайшлі на такую рызыку і як зараз адчувае сябе пацыент, ведае Антаніна Станкевіч. На гэтых кадрах добра бачна – пацыент зусім не спіць. Мужчына рэагуе на каманды медыкаў і старанна выконвае іх. Нават знаходзіць у сабе сілы ўсміхацца – складаная аперацыя прадоўжыцца цэлых восем гадзін.

Цяжка паверыць, але гэта той жа чалавек, што і на папярэдніх кадрах. 33-гадовы Юрый Варакомскі успамінае: яшчэ вясной адчуў – штосьці не так. Дакладнае медыцынскае абследаванне паказала вялізную пухліну прама на галаўным мозгу. На сямейным савеце вырашылі не адкладваць хірургічнае ўмяшанне. Але да самой аперацыі пацыента рыхтавалі цэлых 12 дзён.

Самі па сабе такія аперацыі далёка не самыя складаныя для ўрачоў гэтай клінікі. Хваляваліся за тое, успамінае галоўны няштатны нейрахірург вобласці Андрэй Сагун, што пухліна размясцілася вельмі нязручна. Таму прынялі рашэнне: аперыраваць, але са значнымі нюансамі.

Па некаторых медыцынскіх паказчыках пацыентаў часам «будзяць» падчас аперацыі. Аднак, каб хворы не спаў на працягу сямі з паловай гадзін, – такі выпадак пакуль што адзіны для беларускай хірургічнай практыкі.

Падчас аперацыі пацыенту прыйшлося ўзаемадзейнічаць з урачамі і выконваць розныя каманды. Напрыклад, пагаварыць ці паварушыць рукой альбо нагой. Такім чынам медыкі адсочвалі не толькі стан пацыента, але і прагназавалі вынік аперацыі.

Зараз Юрый Варакомскі рыхтуецца да выпіскі. Спартсмен-аматар марыць не толькі пра тое, каб сустрэць дома жонку і маці, але і згуляць з сябрамі ў... футбол.