Найбуйнейшую ў свеце прыватную калекцыю алімпійскіх медалёў і ўзнагарод прэзентавалі ў сталіцы

21 июня 2019

Спецыяльна да II Еўрапейскіх гульняў  найбуйнейшую ў свеце прыватную калекцыю алімпійскіх медалёў і ўзнагарод  упершыню прэзентавалі ў сталіцы. Больш як 400 экспанатаў  калекцыянера і расійскага бізнесмена Уладзіміра Патаніна  даставілі з Масквы. Гэта не толькі медалі, але і факелы, горны, імянныя дыпломы і кубкі. Самы стары артэфакт - гэта медалі першай Алімпіяды 1896 года, якая праходзіла ў Афінах. Выстава складаецца з 11-ці модуляў, кожны прысвечаны  вызначанаму году правядзення. Аўкцыённы кошт медалёў вар'іруецца  ад двух да 250 тысяч долараў.

Мінск стаў першым горадам, дзе экспазіцыю паказалі публічна.  Далей прыватная калекцыя адправіцца  ў міжнароднае турнэ па Алімпійскіх гульнях у Токіа-2020, Пекін-2022  і Парыж-2024.