Унікальную калекцыю ёлачных упрыгожанняў можна ўбачыць у Мінску

18 ноября 2014

Сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца выстава Музей ёлачных цацак. Экспазіцыя пабудаваная па прынцыпе лабірынта, на ёй дэманструюцца ўпрыгожанні з прыватных збораў і фондаў. Сярод рарытэтных экспанатаў, напрыклад, шкляная ёлачная цацка з Венскага каляднага балю.


Наведвальнікі выставы змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па роспісе ёлачных цацак, а таксама даведацца пра ўсе тонкасці іх вытворчасці.