Унікальная аперацыя ў Гродне

19 января 2017

Урачы выдалілі пухліну без скальпеля і без адзінага надрэзу.

Гаворка ідзе аб дабраякасным утварэнні на тоўстай кішцы ў 54-гадовай пацыенткі. Аперацыя была эксперыментальнай. У цэлым для беларускіх клінік да гэтага моманту падобныя ўмяшанні былі на страўніку, але не на кішачніку. Паводле слоў урачоў, яны выкарысталі не звычны хірургічны інструмент, а эндаскоп. Ён дазваляе трапіць унутр цела без разрэзаў. Дзякуючы гэтаму пацыент можа пакінуць бальніцу ўжо на другія - трэція суткі.

На жаль, падобныя аперацыі эфектыўныя толькі на пачатковай стадыі. У клініцы маюць намер пашыраць ужыванне гэтага метаду ў лячэнні, у тым ліку і анкалагічных захворванняў.