Унікальная фотахроніка беларускай вёскі даваеннага часу - у Нацыянальным гістарычным

8 декабря 2018

Сёння музей прэзентуе працы фотамастака, чыё імя доўгі час заставалася інкогніта. За свае 90 гадоў Сава Сіўко пакінуў вялікую творчую спадчыну - больш за тысячу партрэтных і рэпартажных здымкаў з паўсядзённага жыцця заходніх беларусаў.

Гісторыя гэтай выставы пачалася з гэтага невялікага чамаданчыка, які прывезлі ў архіў фонду. Тут знаходзіліся пяць сотняў шкляных негатываў. Але ні аўтара гэтых малюнкаў, ні месца здымак вядома не было.

Кейс даставіў беларускі калекцыянер проста з маскоўскага "Вернісажа". Пошук імя фатографа, які зрабіў "архіў стагоддзя", пачаўся паўгода таму. Вызначыўшы на здымках культавыя будынкі Гродзеншчыны - храмы ў Загор'і-Сенненскім і ў Лаўрышаве,

каманда спецыялістаў адправілася адраджаць гісторыю. Шукаць не проста негатывы, а пазітыўныя адбіткі - самі фота. Мінулае кадраў аднаўлялі праз "тры поціску рукі".

Культрасследаванне не завяршылі. Часткі калекцыі збіралі ў мазаіку праз прыватныя зборы фота. Музейшчыкі нават адправіліся на радзіму фатографа. У гарышчы закінутага дома ў саломе знайшлі асабістыя дакументы, крэслы, рэтушавальны станок і камеру. Самая галоўная знаходка - фатаграфічны фон. Своеасаблівая фотазона памерам 2 на 2 метры была распісаная Сіўко самастойна яшчэ да вайны. За дзясяткі гадоў 60% маляўнічага пласта збляклі. Экран рэстаўравалі на сродкі гранта Прэзідэнта Беларусі.

Само ж шкло алічбоўвалі і друкавалі. Негатыў прыкладвалі да адчувальнага слоя фотапаперы. Так атрымалі больш як 170 вінтажных адбіткаў на паперы 70-х гадоў.

Сёння на сценах Нацыянальнага гістарычнага 1/6 усяго архіва. У фота, экспанатах, каталогу і фільме - цэлая гісторыя, якая не заканчваецца. Праект працягнецца адкрыццём другой выставы аб Любчанскім краі і яго жыхарах. Ужо ў новым годзе.