Наўмысная правакацыя на беларуска-польскай мяжы - узбуджана крымінальная справа

12 апреля 2022

Наўмысная правакацыя - так вызначае інцыдэнт на беларуска-польскай мяжы Следчы камітэт Беларусі. Узбуджана крымінальная справа як лагічны прававы працяг.  Як вядома, у ноч з 10 на 11 красавіка польскія вайскоўцы абстралялі беларускі пункт пропуску "Пясчатка" ў Брэсцкай вобласці. У момант абстрэлу модуля там нёс службу пагранічны нарад, які мог пацярпець. Польскія сілавікі выкарысталі таксама страбаскопы, спрабуючы асляпіць і дэзарыентаваць беларускіх вайскоўцаў. Ужо падчас агляду месца здарэння следчая група зафіксавала пашкоджанні сцен пагранічнага модуля і знайшла каля чатырох дзясяткаў металічных шарыкаў.   

Беларускі пагранічны слуп абстраляны з боку Польшчы 

Правакацыі з польскага боку ўжо не нечаканыя. Раней падобным спосабам з тэрыторыі Польшчы быў абстраляны беларускі паграінчны слуп. Наконт гэтага інцыдэнту быў праінфармаваны польскі бок.