Разумныя святлафоры ўсталёўваюць у Мінску

29 мая 2020
Праект "Добрая дарога" ў сталіцы павінен павысіць узровень бяспекі і IQ найбуйнейшых транспартных артэрый горада. Складаныя ўчасткі абсталююць электроннымі датчыкамі, якія будуць перадаваць інфармацыю аб шчыльнасці патоку ў рэжыме рэальнага часу. А разумныя святлафоры з убудаванымі GPS-трэкерамі  разлічваюць хуткасць і інтэнсіўнасць руху транспарту, а таксама ўлічваюць параметры скрыжавання, каб пазбегнуць затораў.

Неўзабаве інтэлектуальныя тэхналогіі з'явяцца і на МКАД. Датчыкі, усталяваныя ўздоўж кальцавой, будуць загадзя інфармаваць спецыялістаў і вадзіцеляў пра ДТЗ, правядзенне рамонтных работ і дапамогуць выбіраць найлепшы маршрут.