Разумныя распрацоўкі беларускіх школьнікаў

9 ноября 2015

Вучні сталічнай школы, якія толькі два гады аймаюцца рабататэхнікай, здолелі сабраць у літаральным сэнсе з канструктара інтэлектуальнага спартсмена. І трапіць у топ-5 лепшых каманд на Сусветнай алімпіядзе ў Катары. Беларускага робата па імені Волат убачыла наш карэспандэнт Юлія Грызунт.

Аляксей Быкаў і Багдан Капёнкін займаюцца робатабудаваннем усяго два гады. Да таго, як у снежні падалі заяўку на Сусветную алімпіяду ў Катары, гэта было толькі хобі. На летніх канікулах хлопцы займаліся сваёй машынай кожны дзень з 7 раніцы і да 7 вечара. Няпроста было яшчэ і таму, што ўсе конкурсныя робаты павінны быць зробленыя з дэталяў канструктара "Лега". Часу заставалася ўсё менш, а арганізатары спаборніцтва прысылалі ўсё больш цяжкія заданні.

Аляксею і Багдану ўдалося заняць лепшую пазіцыю сярод калег - беларусы ва ўзроставых катэгорыях малодшыя і старэйшыя да фіналу дайсці не змаглі.

У Досе можна было ўбачыць машыны, якія збіралі кубік Рубіка, другія паказвалі фатаграфіі з "Лега", але заданне ва ўсіх было адно - прайсці шлях з перашкодамі за максімальна кароткі час.

Каб дастаць з чамадана і сабраць гэтага робата, хлопцам спатрэбілася паўгадзіны, як і на спаборніцтвах. Да гэтага яшчэ восем месяцаў на праграміраванне. Ну а зараз дастаткова націснуць адну кнопку, каб робат не толькі ехаў па зададзеным маршруце, але і збіраў кубікі пэўнага колеру.

На першым этапе на выкананне задання Волату (менавіта так назвалі сваю вынаходку школьнікі) спатрэбілася ўсяго 48 секунд. Ён быў самым хуткім з канкурсантаў. У фінале машынам канкурэнтаў удалося абагнаць беларускага робата. У выніку чацвёртая пазіцыя, але засмучацца прычын няма - гэты вынік мінімум у 10 разоў лепшы за той, што ўдалося дасягнуць летась.

Глеб Карней, выкладчык па рабататэхніцы цэнтра "100 балаў": "Наша заданне, наш конкурс вельмі падобны на алімпіяды па праграміраванні. Наш робат не ператвараецца ў Оптымуса Прайма і не выратуе свет. Ён проста ездзіць па полі і збірае кубікі. Вось і ўсё. А ў наступным годзе ў нас будзе новае заданне, і мы зноў жа вырашым яго па-новаму, з новым робатам і новым алгарытмам".

Над ім хлопцы гатовыя працаваць ужо заўтра, нягледзячы на 8 гадзін пералёту. А паралельна прадоўжаць канструяваць і робатаў "па-за конкурсам" - яны ўжо запраграміравалі сабе вентылятар і абяцаюць хутка сабраць пыласос.