Памерла Юлія Началава

16 марта 2019

Сумныя навіны паступаюць з Масквы. На 39-м годзе жыцця памерла вядомая расійская спявачка Юлія Началава. Яна памерла ад вострай сардэчнай недастатковасці. Артыстка адчула сябе дрэнна 11 сакавіка. Яе стан урачамі ацэньваўся як цяжкі. У Началавай быў цэлы шэраг вельмі сур'ёзных захворванняў. Гэта падагра, чырвоная ваўчанка і цукровы дыябет. Яшчэ днём яе бацька паведамляў, што спявачцы правялі аперацыю.

Юлія Началава праславілася ў канцы 90-х. Яе візітнай карткай стаў сінгл "Герой не майго рамана". Летам мінулага года Началава выступала на пляцоўцы "Славянскага базару ў Віцебску".