Памёр заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашталапаў

25 декабря 2018

Мастацкаму кіраўніку дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі "Свята" было 70 гадоў. 48 з іх ён прысвяціў мастацтву. Нарадзіўся артыст у Магілёве. Характарны танцоўшчык і мультыінструменталіст працаваў у трупе балета Дзяржаўнага народнага хору Беларусі і ў першым складзе ансамбля "Харошкі". Правобраз маладога Анатоля Кашталапава адлюстраваны ў мазаічных пано на фасадзе дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі.