Памёр футбаліст Валянцін Бялькевіч

1 августа 2014

Сёння памёр адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі беларускага футбола Валянцін Бялькевіч. Яму быў 41 год. Прычынай смерці стаў тромб у крывяноснай сістэме, які адарваўся. У 1995 годзе Валянцін Бялькевіч быў прызнаны лепшым футбалістам Беларусі. Ён чатыры разы станавіўся чэмпіёнам краіны і двойчы заваёўваў Кубак Беларусі ў саставе мінскага Дынама. Пасля пераходу ў кіеўскае Дынама Бялькевіч разам са сваім новым клубам сем разоў выйграў чэмпіянат Украіны і шэсць разоў Кубак Украіны.