Уменне дзейнічаць у экстрэмальных умовах на практыцы дэманстравалі студэнты на спаборніцтвах пад Барысавам

22 апреля 2022

Уменне дзейнічаць у экстрэмальных умовах. Пад Барысавам абласны этап конкурсу па выратавальным шматбор'і сярод навучэнцаў каледжаў. Студэнты з Мінскай вобласці - 6 каманд - дэманстравалі фізічную падрыхтоўку і зладжанасць дзеянняў падчас праходжання вогненнай паласы перашкод. Умовы максімальна наблізілі да рэальных, у якіх даводзіцца працаваць ратавальнікам. 

Пасля вогненнай паласы ўдзельнікі прайшлі тэст па асновах бяспекі і выканалі заданні па медпадрыхтоўцы на хуткасць.