Прадпрыемства ў Шклове адкрыла мадэрнізаваную вытворчасць па перапрацоўцы макулатуры. Значна павялічацца аб'ёмы перапрацоўкі сыравіны. Гэта дазволіць заводу стаць найбуйнейшым у краіне. Зараз на прадпрыемстве выпускаецца больш як 20 найменняў экспартнай прадукцыі, у тым ліку паперы-асновы для вытворчасці сурвэтак і кардона.
Рэканструкцыя вытворчасці дазволіць знізіць узровень забруджвання Дняпра. Таксама для тэхнічных патрэб спатрэбіцца амаль удвая менш вады. Тэрмін акупнасці праекта - да 5 гадоў. Перспектывы будаўніцтва папяровых і ўпаковачных вытворчасцей у цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы. У пачатку года прэзідэнту было даложана аб выніках мадэрнізацыі прадпрыемстваў у сферы дрэваапрацоўкі. Нягледзячы на эпідэмію каранавіруса, паказчык перавысіў узровень мінулага года прыкладна на 3 %. Вышэйшымі аказаліся і лічбы экспарту прадукцыі.













