Вуліцы сталіцы ў літаральным сэнсе заквітнеюць да Дня Перамогі. Сотні тысяч кветак, сцягоў. І ўсю гэтую прыгажосць дызайнеры створаць у тонах дзяржаўнага флага - белым, чырвоным і зялёным. А вось асаблівасцю дэкору сёлета стануць трохмерныя канструкцыі ў выглядзе вялізнай дзявяткі, а таксама святлодынамічныя панэлі: бліскучы арнамент ужо з'явіўся на Кастрычніцкай плошчы. Акрамя таго, у горадзе з'явяцца рэальныя фатаграфіі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Маштабнае шэсце 9 Мая сёлета адбудзецца па новым сцэнарыі. Яго ўдзельнікі (больш як 5 тысяч чалавек) пройдуць па вуліцах Захарава, Кісялёва і праспекце Незалежнасці. А на плошчы Перамогі іх сустрэнуць галоўныя героі ўрачыстасці - ветэраны.













