Вуліцы Рэвалюцыйная і Камсамольская часткова стануць пешаходнымі

4 октября 2017

Пасля рэканструкцыі сталічныя вуліцы Рэвалюцыйная і Камсамольская часткова стануць пешаходнымі. Яны дапоўняць турыстычную інфраструктуру гістарычнага цэнтра. Зараз рух на іх абмежаваны. Забаронена паркоўка. Вядзецца падрыхтоўка да будаўнічых работ. Згодна з праектам, тут плануецца расшырыць пешаходную зону, замяніць дарожнае пакрыццё, асвятленне. Новы выгляд вуліцам дададуць малыя архітэктурныя формы і кветкавыя кампазіцыі.

Рэканструкцыя гістарычнага цэнтра закранула і Ракаўскае прадмесце. На месцы хлебазавода нумар адзін хутка пачнецца рэалізацыя інвестпраекта. Згодна з планам забудовы, тут павінны з'явіцца медыцынскі і культурна-забаўныя цэнтры.