Вуліцы Гомеля ў Дзень Незалежнасці ператварыліся ў экспазіцыі і музычныя пляцоўкі

4 июля 2018

Тысячы гасцей святкавалі ў абласных цэнтрах. У Гомелі вуліцы ператварыліся ў экспазіцыі і музычныя пляцоўкі. У мікрараёне Касцюкоўка рэканструявалі падзею, якая ў хроніках атрымала назву "Матч смерці". Ён быў згуляны ў акупавіраным Кіеве ў 1942 годзе. Савецкія футбалісты выйшлі на поле супраць зборнай салдат вермахта пад канвоем. Ведаючы, што за перамогу іх могуць расстраляць, нашы спартсмены ўсё ж не прайгралі. Гамяльчане ўбачылі і фіналістаў нядаўняга конкурсу брэндаў рэгіёна.

Павіншаваць гамяльчан з Днём Незалежнасці прыехала заслужаная артыстка Расіі Крысціна Арбакайтэ. Яе вялікі сольны канцэрт адбыўся на найбуйнейшым стадыёне горада над Сожам.