У Мінску вуліца Ульянаўская з сённяшняга дня закрытая

10 декабря 2018

Змяненні ў транспартным руху сталіцы. Вуліца Ульянаўская з сённяшняга дня закрытая. У раёне стадыёна "Дынама" пашыраюць дарожнае палатно.

Карэкцівы ў раскладзе грамадскага транспарту. На ўчастку ад Свярдлова да Беларускай перавозяць пасажыраў толькі трамваі першага, чацвёртага і сёмага маршрутаў. Для аўтобусаў і аўтамабіляў рух закрыты да пачатку мая.

Пасажыры з безлімітным праязным на аўтобус да канца года без дадатковай аплаты змогуць ездзіць і на трамваях - ад стадыёна "Дынама" да плошчы Мяснікова.