Ля "Чыжоўка-Арэны" гэтымі хвілінамі праходзяць аўтагонкі сярод аматараў хуткай і манеўранай язды. Для вулічных спаборніцтваў падрыхтавалі спецыяльную трасу працягласцю паўтара кіламетра. Чатыры дзясяткі ўдзельнікаў павінны прайсці ўчастак за максімальна кароткі час без штрафаў - у кожнага на гэта ёсць 6 спроб.
Паўсотні дзяўчат прабеглі 100-метроўку на абцасах
Услед за аўто прайшлі і гонкі на абцасах. Вытанчана на шпільках 100-мятроўку прабеглі паўсотні дзяўчат. Самых устойлівых пераможцаў выбралі ў трох катэгорыях.













